Названа магчымая дата выбараў Прэзідэнта Беларусі — 30 жніўня 2020 года

Выбары-2019 Официально

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ назвала магчымую дату выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — 30 жніўня 2020 года.

Гаворачы пра аптымальны час правядзення выбараў кіраўніка дзяржавы, старшыня ЦВК адзначыла, што гэта ранняя вясна.

«Але ў нас толькі выбары пройдуць у лістападзе, а ў снежні мы сфарміруем парламент, — канстатавала яна. — Таму праз тры месяцы — гэта значыць, трэба адразу назначаць прэзідэнцкія выбары. А для чаго мы тады пераносілі гэтыя?»

«Прэзідэнцкая кампанія, хутчэй за ўсё, пройдзе ў той тэрмін, які вызначаны Канстытуцыяй. Апошняя магчымая нядзеля — 30 жніўня 2020 года. Думаю, што гэта з вялікай верагоднасцю і ёсць дата выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», — сказала Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, з аднаго боку, яшчэ будзе лета, але з іншага, 30 жніўня — час, калі большасць грамадзян вяртаюцца з водпускаў, прынамсі, людзі, у якіх ёсць дзеці, з’язджаюцца студэнты. Таму насельніцтва большай часткай будзе знаходзіцца па месцы сваёй рэгістрацыі.

«Але гэта пакуль толькі меркаванне», — заўважыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Як паведамлялася, у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў 2019 годзе ў Беларусі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, як і планавалася, пройдуць у 2020 годзе.

Чакаецца, што выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *