Пастаўка збожжа па дзяржзаказе ў Беларусі выканана больш як на 80 працэнтаў

Сельское хозяйство

План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу ў Беларусі выкананы на 82 працэнты, пастаўлена ўжо 667,9 тыс. т.  Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 15 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у Беларусі ўбраны з 1,79 млн га, што складае 83,7 працэнта ад запланаванага. Беларускія аграрыі намалацілі амаль 5,7 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,8 ц/га (у мінулым годзе на аналагічную дату – 26,7 ц/га).

У лідарах Брэсцкая вобласць: тут убрана 98,7 працэнта плошчаў, намалочана звыш 1 189 тыс. т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 93,9 працэнта плошчаў, намалаціўшы больш за 1147 тыс. т збожжа. У тройцы лідараў уборачнай кампаніі і Мінская вобласць. Тут план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 84,7 працэнта, намалот складае 1466,9 тыс. т.

У гаспадарках Гомельскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 83,5 працэнта плошчаў (намалочана 594 тыс. т збожжа), Магілёўскай – з 81,1 працэнта (640,4 тыс. т збожжа).

У Віцебскай вобласці ўбрана 60,6 працэнта плошчаў. Аграрыі намалацілі 659,2 тыс. т збожжа.

Усяго ў бягучым годзе пад збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) адведзена 2162 тыс. га.

 



Пакінуць адказ