Перадвыбарная агітацыя стартуе ў сярэдзіне кастрычніка

Выбары-2019 Официально

Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка. Аб гэтым паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Яна растлумачыла, што перадвыбарная агітацыя пачынаецца пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Так, іх вылучэнне завяршаецца 7 кастрычніка, на рэгістрацыю адводзіцца дзесяць дзён. Гэта значыць, перадвыбарная агітацыя пачнецца пасля 17 кастрычніка. Калі кандыдата зарэгіструюць раней за гэты тэрмін, то ён зможа пачаць агітацыю.

«Але ўсё роўна гэта сярэдзіна кастрычніка», — дадала кіраўнік ЦВК.

Лідзія Ярмошына падзялілася чаканнямі ад перадвыбарнай агітацыі, падкрэсліўшы, што толькі ад кандыдатаў у дэпутаты залежыць, наколькі гэты этап будзе запамінальным.

«Калі кандыдаты выкарыстаюць хаця б усё тое, што ім бясплатна дае дзяржава (выступленні ў газетах, на тэлебачанні, удзел у тэледэбатах), то гэта ўжо будзе даволі ажыўлена», — лічыць старшыня ЦВК.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі — 7 лістапада.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *