Стартуе конкурс дзіцячых і маладзёжных праектаў «Энергамарафон-2019»

Грамадства

XIII Рэспубліканскі конкурс дзіцячых і маладзёжных праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон-2019» стартуе ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Адборачныя этапы пройдуць у кожнай вобласці і Мінску з падвядзеннем вынікаў у студзені — лютым 2020 года. Заключны этап адбудзецца на базе ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці ў сакавіку — красавіку наступнага года.

Конкурс праводзіцца ў намінацыях «Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні», «Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў», «Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў», «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі».

«Энергамарафон» нацэлены на фарміраванне ў дзяцей і моладзі актыўнай сацыяльнай пазіцыі па рацыянальным выкарыстанні энергарэсурсаў, беражлівым стаўленні да навакольнага асяроддзя. Таксама ён накіраваны на выяўленне і распаўсюджванне эфектыўнага вопыту ўстаноў адукацыі па арганізацыі энергазберажэння.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *