Сто балаў на ЦТ у гэтым годзе атрымалі 326 абітурыентаў

Грамадства

У 2019 годзе па выніках ЦТ стабальныя рэзультаты атрымалі 326 абітурыентаў. Аб гэтым заявіў на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі «Аб эфектыўнасці мер па павышэнні якасці агульнай сярэдняй адукацыі» міністр адукацыі Ігар Карпенка.

«Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання 326 выпускнікоў устаноў адукацыі паказалі 338 стабальных рэзультатаў. З іх выпускнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі былі 252 абітурыенты. Гэта сведчыць аб высокім узроўні падрыхтоўкі школьнікаў да цэнтралізаванага тэсціравання», — адзначыў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, навучэнцы сярэдніх навучальных устаноў дэманструюць высокія вынікі і на міжнародным узроўні.

«Толькі за апошнія тры гады 180 удзельнікаў нацыянальных каманд прывезлі з міжнародных алімпіяд 145 медалёў: 15 залатых, 54 сярэбраныя і 76 бронзавых», — сказаў міністр.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *