Тэмай першага ўрока ў школах стане радок з верша Янкі Купалы «Маладая Беларусь»

Грамадства

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў, у 2019 годзе плануецца правесці ў панядзелак, 2 верасня. Тэмай першага ўрока стане радок з верша Янкі Купалы «Маладая Беларусь» — «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!».  Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Плануецца, што ў новым навучальным годзе вучыцца пачнуць 1 млн 30 тыс. школьнікаў, у тым ліку 115 тыс. першакласнікаў. Усе ўстановы адукацыі будуць забяспечаны педагагічнымі кадрамі. У 2019 годзе на работу сюды накіравана 4,3 тыс. маладых спецыялістаў.

Да новага навучальнага года ў Беларусі расчыняць дзверы восем школ-новабудоўляў на амаль 7,3 тыс. месцаў.

Сёння ва ўсіх рэгіёнах краіны арганізавана работа больш як 500 школьных базараў, кірмашоў. Праводзяцца пашыраныя продажы, выстаўкі-продажы, працуюць дадатковыя гандлёвыя месцы, аформлены куткі для першакласнікаў.

Як паведамлялася, пашпарты гатоўнасці ўстаноў адукацыі, інтэрнатаў да новага навучальнага года неабходна падпісаць да 23 жніўня.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *