У Беларусі намалацілі больш за 6 млн тон збожжа

Сельское хозяйство

У Беларусі намалацілі больш за 6 млн т збожжа. Абэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 19 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны больш як з 1,9 млн га, што складае 89,2 працэнта ад запланаванага. Сярэдняя ўраджайнасць — 31,6 ц/га (на аналагічную дату ў 2018-м — 26,5 ц/га).

Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці — 1 млн 588,1 т збожжа, план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 92,5 працэнта. Завяршаюць уборку ў паўднёвых і заходніх рэгіёнах краіны. Так, у Брэсцкай вобласці ўбрана 99,2 працэнта плошчы, намалочана амаль 1,2 млн т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 97 працэнтаў плошчы, намалаціўшы больш за 1,16 млн т збожжа.

У гаспадарках Гомельскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 88,5 працэнта плошчы (намалочана 626,2 тыс. т збожжа), Магілёўскай — з 85,8 працэнта (684,2 тыс. т збожжа). У Віцебскай вобласці ўбрана 71,1 працэнта плошчы. Аграрыі намалацілі 760,9 тыс. т збожжа.

План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу ў бягучым годзе складае 815 тыс. т. На 19 жніўня заданне выканана на 84,8 працэнта (691,4 тыс. т).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *