У Беларусі завяршаецца сяўба азімых крыжакветных на зерне

Сельское хозяйство

Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Азімыя крыжакветныя культуры, у тым ліку азімы рапс, пасеяны на зерне на 375,3 тыс. га, што складае 98,3 працэнта плана. Згодна з рабочым планам правядзення асенніх палявых работ у сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі ў 2019 годзе, зацверджаным Мінсельгасхарчам, сяўба азімых крыжакветных на зерне павінна быць завершана да 30 жніўня. Ідзе падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых збожжавых: падрыхтавана ўжо 346,4 тыс. га (25,6 працэнта плана).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі (акрамя кукурузы) убраны больш як з 2 млн га, што складае 97,1 працэнта запланаванай да ўборкі плошчы.

Беларускія аграрыі намалацілі 6,413 млн т збожжа.

Сярэдняя ўраджайнасць – 31,2 ц/га (на аналагічную дату ў 2018 годзе – 26,4 ц/га). Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці – 1 млн 686 тыс. т збожжа. У Брэсцкай вобласці намалочана амаль 1,2 млн т збожжа, Гродзенскай – больш як 1,17 млн т, Віцебскай – 904,8 тыс. т, Магілёўскай – 766,9 тыс. т, Гомельскай – 677,7 тыс. т.

План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу на 27 жніўня выкананы на 89,5 працэнта (пастаўлена 729,7 тыс. т).



Пакінуць адказ