Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлебачанні пачнуцца з 20 кастрычніка

Выбары-2019 Грамадства

Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

«З 20 кастрычніка будуць праходзіць, па рабочых днях. Радыёвыступленні будуць з 7.00 да 8.00, тэлевізійныя — з 19.00 да 20.00», — сказала Лідзія Ярмошына.

Для кандыдатаў, якія будуць балаціравацца па Мінску, плануецца выдзеліць эфірны час на канале «Беларусь 3», па Мінскай вобласці — на СТБ. Тым, хто будзе вылучацца па абласцях, час прадаставяць абласныя тэлерадыёкампаніі. Радыёвыступленні будуць толькі на абласных дзяржаўных радыёстанцыях. У прыватнасці, для Мінскай вобласці — гэта «Мінская хваля», для Мінска — «Радыё Мінск».

Што датычыцца друкаваных выданняў, то для публікацыі праграм кандыдатаў у дэпутаты плануюцца дзве цэнтральныя газеты — «Звязда» і «Рэспубліка».

Раней на парламенцкіх выбарах яшчэ задзейнічалася «Народная газета». Цяпер яна выдаецца ўсяго раз на тыдзень, таму немагчыма забяспечыць апублікаванне праграм кандыдатаў у гэтым выданні.

Прапануецца выкарыстоўваць магчымасці абласных газет — дзяржаўных або з удзелам дзяржаўнага капіталу, а таксама раённых або гарадскіх.

На гэты час рыхтуецца наступнае пасяджэнне ЦВК, якое пройдзе 28 жніўня. Яно будзе прысвечана пытанням работы са СМІ на час выбарчай кампаніі.

Традыцыйна будзе сфарміраваны наглядальны савет па інфармацыйных спрэчках. Міністру інфармацыі прапанаваны папярэдні спіс кандыдатур. Гэты орган узначаліць першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.

Кіраўнік дзяржавы 5 жніўня падпісаў указы нумар 293 і 294 аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года. 6 жніўня на пасяджэнні ЦВК зацверджаны каляндарныя планы парламенцкіх выбараў. Усе важнейшыя падзеі выбарчай кампаніі будуць асвятляцца на інфармацыйным рэсурсе ВЫБАРЫ-2019 (http://vybary2019.by).

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *