Жніво-2019: усе, хто дабіўся высокіх паказчыкаў, атрымалі падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК

Сельское хозяйство

 Вадзіцелі ААТ “Імя Жукава” Міхаіл Смальцар і Генадзь Шкурко

У мінулую пятніцу старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Балобан пабываў у ААТ “Камарынскі”, дзе павіншаваў вадзіцеля-тысячніка Міхаіла Яўсеенку з працоўнай перамогай. У ААТ “Чамярыскі” словы падзякі прагучалі ў адрас Рыгора Малочкі і Канстанціна Алішэўскага. Кожны з іх перавёз больш чым па тысячы тон зерня. Канстанціну 24 гады, ён спаборнічае з маладымі вадзіцелямі, якія заняты на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых. Пажадаем, каб і ў наступным годзе рэйсы яго былі плённымі.

Прафсаюзны лідар, акрамя падарункаў, уручыў ім галаўныя ўборы і майкі зялёнага колеру з эмблемай Беларускага прафсаюза АПК.

У аўторак, 6 жніўня, ушаноўванне тысячнікаў праходзіла ў ААТ “Імя Жукава” і адрасавана было вадзіцелям Міхаілу Смальцару і Генадзю Шкурко. Іх калега з унітарнага прадпрыемства “Брагінскае ПМС” Артур Анісімаў у гэтыя дні дапамагае ўбіраць ураджай хлебаробам “Малажынскага” і дабіўся высокіх паказчыкаў. Яго таксама адзначылі за сумленную працу.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *