Жніво называе лепшых: на 8 жніўня лідзіруюць

Главное

На ўборцы зерневых і зернебабовых:

Сяргей Рыгоравіч СІДАРОК – старшы камбайнер, Сяргей Мікалаевіч КАТЛЯРЭНКА – камбайнер ААТ “Пераможнік”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1200 тон і ўбралі 479 гектараў;

Сяргей Іванавіч ЖУРАЎ – старшы камбайнер, Анастасія Сяргееўна ЖУРАЎ – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1061 тону і ўбралі 720 гектараў;

Віктар Мікалаевіч САЛДАЦЕНКА – старшы камбайнер, Міхаіл Мікалаевіч САЛДАЦЕНКА – памочнік камбайнера ААТ “Чамярыскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 1031 тону і ўбралі 430 гектараў.

Сярод маладзёжных экіпажаў:

Аляксандр Сяргеевіч МІШЧАНКА – камбайнер ААТ “Камарынскі”, які на камбайне КЗС-1218 намалаціў 898 тон і ўбраў 387 гектараў;

Сяргей Уладзіміравіч РЭБКА – старшы камбайнер, Юрый Мікалаевіч КАРСАК – камбайнер ААТ “Брагінскі”, якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 765 тон і ўбралі 445 гектараў;

Дзяніс Мікалаевіч ШКУРКО – старшы камбайнер, Сяргей Уладзіміравіч ГЕРАСІМЕНКА – камбайнер ААТ “Імя Жукава”, якія на камбайне КЗС-10 намалацілі 657 тон і ўбралі 219 гектараў.

На адвозцы зерня:

Генадзь Валянцінавіч Шкурко – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 1349 тон;

Рыгор Рыгоравіч МАЛОЧКА – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які на аўтамашыне САЗ-3507 перавёз 1292 тоны;

Уладзімір Рыгоравіч ШАХНІЦКІ – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які на аўтамашыне МАЗ-551 перавёз 1273 тоны.

Сярод маладых вадзіцеляў:

Міхаіл Мікалаевіч СМАЛЬЦАР – вадзіцель ААТ “Імя Жукава”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 1221 тону;

Канстанцін Уладзіміравіч АЛІШЭЎСКІ – вадзіцель ААТ “Чамярыскі”, які на аўтамашыне МАЗ-6501А8 перавёз 1171 тону;

Максім Віктаравіч СКІДАН – вадзіцель ААТ “Камарынскі”, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз 960 тон.

На сушыльных агрэгатах:

Канстанцін Іванавіч ХАРКО, Раман Паўлавіч ПАЛКІН – машыністы ААТ “Чамярыскі”, якія на КЗСВ-30 перапрацавалі 2800 тон.

Лепшае сельгаспрадпрыемства  па ўраджайнасці:

ААТ “Імя Жукава” (дырэктар – Сяргей Пятровіч МІХАЛЕНКА). Убрана 100% плошчаў, ураджайнасць складае 35 цнт/га.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК



Пакінуць адказ