Навучальны  год  пачаўся з  прыемнай  сустрэчы

Общество

Мінаюць зімы і вёсны, пралятаюць сонечныя дні лета, і кожны раз першага верасня нас вітае школа. Вясёлымі і гучнымі званкамі шумяць урачыстыя лінейкі, якія сведчаць, што пачынаецца новы навучальны год. Мы становімся на чарговы прыступак свайго жыцця з натхненнем і  радасцю.

Сёлета ў Мікуліцкай сярэдняй школе свята першага званка прайшло вельмі ўрачыста і, як кажуць, на адным дыханні. Вучні, настаўнікі і бацькі ў той дзень віталі старшыню райвыканкама Аляксандра Кохана і начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Галіну Васяновіч. Ганаровыя госці пажадалі дзецям і педагогам новых перамог і дасягненняў, бацькам – здароўя і цярпення. Яны адзначылі і тое, што ў невялікай вясковай школе вучацца даволі таленавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія з’яўляюцца пераможцамі шматлікіх конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў не толькі ў раёне, але і на абласным узроўні. Гэтыя вучні былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі райвыканкама. Галіна Васяновіч перадала школе сертыфікат для набыцця спартыўнага інвентару.

Не застаўся ў баку і дырэктар ААТ “Імя Жукава” Сяргей Міхаленка. Па добрай традыцыі ён аказаў нашай установе спонсарскую дапамогу для абсталявання спартыўнай базы.ёлета ў Мікуліцкай сярэдняй школе свята першага званка прайшло вельмі ўрачыста і, як кажуць, на адным дыханні. Вучні, настаўнікі і бацькі ў той дзень віталі старшыню райвыканкама Аляксандра Кохана і начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Галіну Васяновіч. Ганаровыя госці пажадалі дзецям і педагогам новых перамог і дасягненняў, бацькам – здароўя і цярпення. Яны адзначылі і тое, што ў невялікай вясковай школе вучацца даволі таленавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія з’яўляюцца пераможцамі шматлікіх конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў не толькі ў раёне, але і на абласным узроўні. Гэтыя вучні былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі райвыканкама. Галіна Васяновіч перадала школе сертыфікат для набыцця спартыўнага інвентару.

Такія акалічнасці толькі задаюць рытм, спрыяюць пачаць навучальны год з аптымізмам і імкненнем да новых здзяйсненняў. Спадзяюся, што падобныя сустрэчы ў Мікуліцкай СШ былі не апошнія – школа заўсёды з радасцю прымае жаданых гасцей.

Аксана ПЕЎНЯВЕЦ,

 старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Мікуліцкай сярэдняй школы



Пакінуць адказ