Прадстаўнікі старэйшага пакалення заслужылі асаблівую пашану і ўдзячнасць

Главное Грамадства

Паважаныя жыхары Брагіншчыны, ветэраны вайны і працы!

У першы дзень кастрычніка мы адзначаем цёплае і сардэчнае свята – Дзень пажылых людзей. Гэта яскравае сведчанне таго, як наша дзяржава, усё грамадства ставяцца да прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Яны сапраўды заслужылі асаблівую пашану і ўдзячнасць, бо стваралі аснову для сённяшніх поспехаў. Вялікая частка працы кожнага з іх закладзена ў фундамент дабрабыту народа, краіны і яе сучаснага аблічча.

Многія з пажылых грамадзян і сёння працягваюць весці актыўную грамадскую дзейнасць, робяць сваё жыццё насычаным, яркім і цікавым. Назапашаныя імі веды, багацейшы вопыт асабліва важныя ў цяперашніх умовах, калі разам з ініцыятывай і энергіяй маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых.

Паважаныя сябры! Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрасці, асабістага шчасця і дабрабыту. Няхай вашы дзеці і ўнукі радуюць вас сваімі поспехамі і перамогамі! Няхай кожны ваш дзень будзе сагрэты цеплынёй, любоўю і павагай!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *