Прафсаюзы — дзецям: у КЖУП «Брагінскае» для першакласнікаў і іх бацькоў арганізавалі свята

Грамадства

Як паведаміла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КЖУП «Брагінскае» Ірына Дамарадава, сёлета першакласнікамі сталі 11 дзяцей супрацоўнікаў прадпрыемства. Для хлопчыкаў і дзяўчынак прафсаюз падрыхтаваў наборы школьных прыналежнасцяў, выдаткаваўшы на кожны з іх каля 100 рублёў.

Падарункі былі ўручаны ў святочнай атмасферы. Для першакласнікаў і іх бацькоў таксама быў падрыхтаваны салодкі стол, арганізавана гульнявая праграма.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *