Прыём грамадзян: абмеркавалі  надзённыя  пытанні

Главное Грамадства

На мінулым тыдні ў Лубеніках прыём грамадзян правёў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Лук’яненка.

Сустрэча адбылася ў мясцовым лясніцтве, куды таксама завітала старшыня Вуглоўскага сельскага Савета Святлана Протчанка. Размова, вядома,  вялася аб надзённых для вяскоўцаў пытаннях.  Абмеркавалі  стан дарожнага пакрыцця, вулічнага асвятлення,  водаправода  і інш.

Пазнаёміўся Юрый Анатольевіч і з маладым спецыялістам, які сёлета ўліўся ў калектыў Лубеніцкага лясніцтва, пацікавіўся ўмовамі працы, ці ўсім задаволены. Намеснік старшыні райвыканкама таксама адзначыў, што вялікія надзеі па развіцці Брагіншчыны сёння ўскладаюцца менавіта на моладзь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *