Замежнікаў вызваляць ад выплаты дзяржпошліны за выдачу пропускаў у пагранічную зону

Официально Территория закона

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №351 «Аб знаходжанні на прыгранічнай тэрыторыі».  Дакумент распрацаваны, каб стварыць дадатковыя ўмовы для знаходжання фізічных асоб на прыгранічнай тэрыторыі.

Згодна з указам, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі, вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу пропускаў на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў пагранічнай зоне. Гэта мера дасць магчымасць значна спрасціць парадак знаходжання іншаземцаў у пагранічнай зоне, стварыць дадатковыя ўмовы для ўключэння размешчаных у ёй зямель і аб’ектаў у гаспадарчы абарот, павысіць прывабнасць турыстычных аб’ектаў.

Акрамя таго, у дакуменце ўдакладнена кампетэнцыя Дзяржпагранкамітэта па ажыццяўленні пропуску цераз дзяржаўную граніцу Беларусі фізічных асоб у сувязі з перадачай асобных функцый органаў пагранічнай службы мытным органам.

Рэалізацыя вызначаных указам норм не акажа ўплыву на паўсядзённую жыццядзейнасць законапаслухмяных грамадзян, але ў той жа час будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці выканання пастаўленых перад органамі пагранічнай службы задач па забеспячэнні бяспекі дзяржавы.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *