27 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Главное

Ад усёй душы віншуем работнікаў і ветэранаў аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Аўтатранспарт сёння з’яўляецца неад’емнай часткай нашага жыцця. Аўтамабіль даўно стаў незаменным сродкам асабістага і грамадскага транспарту. Цяжка пераацаніць заслугі аўтамабілістаў, якія забяспечваюць каласальныя аб’ёмы грузавых і пасажырскіх перавозак. Аўтагаспадаркі пастаянна абнаўляюць парк машын, прымаюць меры па больш эфектыўным выкарыстанні транспартных сродкаў.

Аднак паспяховая работа аўтатранс-партнай сістэмы была б немагчымай без дакладных, аператыўных дзеянняў дарожнай службы. Невыпадкова прафесійнае свята дарожнікаў адзначаецца таксама ў гэты дзень. Важныя галіны з’яўляюцца галоўнымі складальнікамі эканомікі. Ад тэхнічнага стану дарог, іх умелай эксплуатацыі залежаць своечасовая дастаўка грузаў, прыбыццё рэйсавых аўтобусаў, умацаванне міжрэгіянальных і міжнародных сувязяў.

Усім аўтамабілістам і дарожнікам жадаем моцнага здароўя, бяспечнай і безаварыйнай работы, невычэрпнай энергіі, шчасця і дабрабыту, згоды ў сем’ях, поспехаў ва ўсіх справах.

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *