Акцэнт – на прафілактыку: і размова, і дапамога

Грамадства Школа бяспекі

З 23 верасня па 15 кастрычніка ва ўсіх куточках Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Моладзь за бяспеку”.
На днях юныя выратавальнікі-пажарныя разам з работнікамі МНС наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінока пражываючых грамадзян і інвалідаў. Мэтай такіх сустрэч стала не толькі павышэнне ўзроўню ведаў гэтых людзей у галіне бяспекі, але і аказанне ім дапамогі ў гаспадарчых справах. Хлопчыкі і дзяўчынкі сталі актыўнымі ўдзельнікамі працоўнага дэсанту. Хтосьці наводзіў парадак каля дома, хтосьці – прыбіраў з двара апалае лісце ці складваў дровы. А старэйшыя землякі тым часам расказвалі цікавыя гісторыі са свайго жыцця. Яны падзякавалі юным асобам за дапамогу і парадавалі іх смачнымі пачастункамі. Так завяршыўся першы этап акцыі.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *