Кароткачасовыя дажджы і туман чакаюцца ў Беларусі 4 кастрычніка

Грамадства

Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы па ўсходзе, удзень пераважна па паўночна-заходняй палавіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы — 3-9 градусаў цяпла, удзень — 9-15 вышэй за нуль.

5-6 кастрычніка ўсталюецца халоднае з начнымі замаразкамі надвор’е.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *