На апаратнай нарадзе: складальнікі поспеху нязменныя

Важное Официально

Правядзенне месячніка па ДОБРАЎПА-РАДКАВАННІ І АЗЕЛЯНЕННІ павінна стаць прыярытэтнай задачай, – пачаў апаратную нараду старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан. “Падчас суботніка пасаджана 680 дрэўцаў”, – давёў да ведама прысутных начальнік аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Данііл Сіманенка. Яго дапоўніў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксей Гардзейчык: займаліся зялёнымі пасадкамі і на сяле, у прыватнасці, у Буркоўскім, Новаіёлчанскім, Камарынскім сельскіх Саветах, пэўную работу правялі дарожныя службы. Навядзеннем парадку на зямлі патрэбна займацца больш актыўна і масава, – падкрэсліў старшыня райвыканкама.
Аб ПАДРЫХТОЎЦЫ ДА ЗІМЫ жывёла-гадоўчых памяшканняў праінфармаваў намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Сніцарэнка. Ён прапанаваў увазе прысутных фотасправаздачу з ААТ “Брагінскі” і “Чамярыскі”. Адзначаны дробныя недапрацоўкі, але ў цэлым стан памяшканняў задавальняе. Яны прадэзынфіцыраваны, пабелены, падрыхтаваны да халадоў. Камфортныя ўмовы ўтрымання грамадскага статка – адзін са складальнікаў важкіх прываг і надояў, а значыць, і эканамічнай стабільнасці таварыстваў.
Не менш важна забяспечыць трывалую КАРМАВУЮ БАЗУ. Створана яна не ва ўсіх гаспадарках, – адзначыў кіраўнік раённай вертыкалі. Трывогу выклікае стан спраў у ААТ “Малажынскі”. Са станоўчага боку неабходна адзначыць тое, што тут прытрымліваюцца тэхналогіі закладкі сенажу, на траншэях-сховішчах – парадак. Аднак тэмпы нарыхтоўкі і колькасць цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы недаравальна нізкія. Пакуль восень дазваляе, работы патрэбна актывізаваць, нельга дапускаць прастояў тэхнікі. Яна павінна быць задзейнічана ўвесь светлавы дзень.
Спыніўся Аляксандр Кохан на выкананні ПРАГНОЗНЫХ ПАКАЗЧЫКАЎ. Начальнік аддзела эканомікі Людміла Шахніцкая давяла да ведама, што ў шэрагу прадпрыемстваў назіраецца зніжэнне выручкі ў разліку на аднаго работніка. Гэта недапушчальна, сітуацыю патрэбна выпраўляць, – даручыў Аляксандр Васільевіч. Разгледжана таксама пытанне павелічэння тавараабароту.
Асаблівую ўвагу кантралюючым органам і кіраўнікам арганізацый неабходна звярнуць на ЯКАСЦЬ ХАРЧАВАННЯ. Не толькі ў школах і садках, але і ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых грамадзян і інвалідаў, у бальніцах.
Аб сітуацыі з ПАЖАРАМІ праінфар-маваў старшы інспектар нагляду і прафілактыкі РАНС Аляксандр Чарапанаў. За тыдзень выратавальнікі двойчы выязджалі на тушэнне ўзгаранняў сухой расліннасці і адзін раз – на пажар у Аляксееўцы. Працавала чатыры наглядальныя камісіі, асаблівая ўвага надаецца эксплуатацыі пячнога ацяплення.
За сем дзён узбуджана дзве крымі-нальныя справы па фактах крадзяжоў уласнай маёмасці, – давёў да ведама выконваючы абавязкі начальніка РАУС Мікалай Якунін. 42 чалавекі парушылі правілы дарожнага руху.
Наладжваць ВОСЕНЬСКІЯ КІРМАШЫ і задавальняць попыт насельніцтва на танныя гародніну і садавіну, зерне, іншую сельгаспрадукцыю патрэбна не толькі ў пасёлках, але і ў аграгарадках, – даручыў старшыня райвыканкама.
На апаратнай нарадзе разгледжаны таксама пытанні ходу азімай сяўбы, пагранічнай бяспекі, утрымання і рамонту дарог.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *