Новы аўтобус маркі “Нёман” будзе калясіць па дарогах Брагіншчыны

Грамадства

Напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка ў наш раён прыехаў дырэктар аўтобуснага парка №6 ААТ “Гомельаблаўтатранс” Сяргей Янковіч. Летась ён уручыў сімвалічны ключ ад аўтастанцыі, якая пасля рэканструкцыі набыла новае аблічча, а сёлета – ключы ад новага аўтобуса маркі “Нёман”. Такіх, па словах Сяргея Юр’евіча, у рэспубліцы не вельмі шмат. Не ва ўсіх гарадах можна сустрэць. Пры іх вытворчасці выкарыстоўваюцца камплектуючыя лепшых сусветных вытворцаў, вядзецца пастаянная работа па мадэрнізацыі мадэляў.

Сяргей Саўко

А працаваць на новым аўтобусе будзе адзін з лепшых вадзіцеляў аўтапарка Сяргей Саўко, які ажыццяўляе ў асноўным міжгароднія рэйсы.

Намеснік старшыні райвыканкама Пётр Раманюк шчыра падзякаваў за такі цудоўны падарунак, за ўвагу абласнога ўпраўлення аўтатранспарту да пацярпелага раёна і яго жыхароў.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *