Пра інтэрнэт-маркетынг і не толькі разважалі ўдзельнікі навучальнага семінара для СМІ

Важное Грамадства Проект ЕС-ПРООН

З мэтай павышэння ўзроўню ведаў у галіне інтэрнэт-маркетынгу 22 і 23 кастрычніка ў Мінску праходзіў навучальны семінар для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі два-наццаці пілотных раёнаў, у якіх рэалізуецца праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» (фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь).

Пад кіраўніцтвам вопытных трэнераў з Цэнтра інтэрнэт-адукацыі Акадэміі Webcom на працягу двух дзён прадстаўнікі раённых і абласных перыядычных выданняў, парталаў навін і тэлеканалаў знаёміліся з тэхналогіямі стварэння карыснага кантэнту, асвойвалі інструменты прыцягнення мэтавых наведвальнікаў з сацыяльных сетак і вучыліся працаваць з сістэмамі вэб-статыстыкі.

Кіраўнік праекта Людміла Сакалоўская адзначыла: «Сучасныя тэхналогіі дына-мічна змяняюць нашу бізнес-прастору. Самыя інтэнсіўныя змены адбываюцца ў галіне інтэрнэт-маркетынгу, гэта значыць, у сферы прапановы тавараў і паслуг праз сацыяльныя сеткі і вэб-сайты.

Паводле многіх справаздач аб глабальным стане лічбавых тэхналогій у 2019 годзе, аўдыторыя інтэрнэту расце. Толькі за апошні год яна павялічылася на 9%. Дынаміка росту аўдыторыі сацсетак за 5 гадоў уражвае яшчэ больш: з 2014 года агульная колькасць карыстальнікаў сацыяльных сетак у свеце амаль падвоілася.

Мы паставілі перад сабой задачу: даць прадстаўнікам СМІ пілотных раёнаў сучасныя базавыя веды ў галіне інтэрнэт-маркетынгу, якія ўдзельнікі семінара змогуць актыўна і эфектыўна выкарыстоўваць у сваёй штодзённай працы. Наша мэта – забяспечыць высокую якасць медыйнага матэрыялу не толькі ў стандартных каналах камунікацыі (газеты, часопісы, тэлебачанне і радыё), але і на анлайн-каналах, з выкарыстаннем сучасных інструментаў. Мы спа-дзяемся, што атрыманыя веды ў галіне вэб-аналітыкі, SMM і кантэнт-маркетынгу пашыраць магчымасці мясцовых і рэгіянальных СМІ ў прыцягненні новых падпісчыкаў і ў паляпшэнні якасці тэматычнага кантэнту».

Семінар атрымаўся сапраўды карысным і пазнавальным, даў тыя веды, якія патрэбна прымяняць на практыцы. Акрамя таго, падобныя мерапрыемствы становяцца своеасаблівым штуршком да дзеяння, рухавіком творчых змен і працэсаў, за што яго арганізатарам – шчырая падзяка.

Падрыхтавала Галіна ШАЎЧЭНКА
Фота арганізатараў семінара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *