Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў павіншавалі мнагадзетных жанчын з Днём маці

Важное Грамадства

Напярэдадні Дня маці мнагадзетныя жанчыны Брагіна прымалі віншаванні ад піянераў, актывістаў ГА “БРСМ” і раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага аб’яднання ветэранаў.

Быць маці – гэта вялікая і адказная праца, якая патрабуе самаадданага клопату аб дзецях і цярпення. Многія з жанчын не толькі паспяхова спраўляюцца з гэтай задачай, але і з’яўляюцца добрасумленнымі супрацоўніцамі арганізацый і прадпрыемстваў. Асаблівыя словы падзякі заўсёды гучаць у адрас мнагадзетных маці. Менавіта да такіх брагінчанак і накіраваліся прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў.

Ніна Бабраўнічая з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў.

Галоўны бухгалтар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ніна Бабраўнічая – маці траіх дзяцей. Па словах Ніны Ула-дзіміраўны, яна з маленства імкнулася прывіць дачцэ і сынам усе самыя лепшыя якасці. Выхоўвала іх працавітымі, клапатлівымі і добразычлівымі. І сёння з гонарам гаворыць, што вырасціла дастойных людзей, якія ўпэўнена ідуць па жыцці і ўжо маюць свае сем’і. Прычым у Марыны і Генадзя таксама па трое дзяцей. Малодшы Аляксей пакуль адстае, але ў яго, як кажуць, усё наперадзе.

Вядома, у такой вялікай і дружнай кампаніі ёсць і свае традыцыі, адна з іх – збірацца за агульным сямейным сталом на разнастайныя святы. Асабліва ўсіх аб’ядноўвае і згуртоўвае дзень нара-джэння маці і бабулі, у якой сёння толькі адна мара – каб яе дзеці і ўнукі былі здаровыя і шчаслівыя.

Віншаванні прымае Ірына Брыдун.

Зубны фельчар стаматалагічнага кабінета Брагінскай ЦРБ Ірына Брыдун таксама носіць ганаровае званне мнагадзетная маці. Ірына Анатольеўна была шчыра кранутая ўвагай з боку грамадскіх аб’яднанняў, падзякавала за клопат і падарункі.

Наступны адрас – вуліца Чалідзе, дзе пражывае Надзея Котчанка, якая нарадзіла і выхавала адзінаццаць дзяцей, мае больш за трыццаць унукаў і праўнукаў. Як знак пашаны да Надзеі Пятроўны – цёплыя віншаванні і кветкі.

У гасцях у Надзеі Котчанкі.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *