Профільнае навучанне – крок у будучыню

Грамадства

У Брагінскай сярэдняй школе – 582 вучні. Сёлета наша ўстанова прыняла 84 першакласнікі.

Адна з актуальных задач, якая стаіць перад педагагічным калектывам, – стварэнне ўмоў для выбару дзецьмі таго зместу адукацыі, які адпавядае іх запытам і схільнасцям. Таму, пачынаючы з 2015 навучальнага года, у нашай установе ўведзена профільнае навучанне, у межах якога прадугледжваецца вывучэнне асобных прадметаў на павышаным узроўні.
Адукацыйны працэс у профільных класах арганізуюць настаўнікі першай і вышэйшай катэгорыі. У школе шмат кабінетаў, частка адведзена для профільных дысцыплін. Вывучэнне на павышаным узроўні асобных прадметаў арганізавана ў 5, 6, 8 і 9 класах. У 5 “А” і 6 “А” гэта англійская мова, у 8 “А” група дзяцей паглыблена вывучае матэматыку і англійскую мову, у 8 “Б” – матэматыку і фізіку. У 9 “Б” класе працягваецца вывучэнне беларускай мовы і біялогіі на павышаным узроўні. У 10 класе створана профільная група з вывучэннем рускай мовы і біялогіі.
Адметнасцю ўрокаў у профільных класах з’яўляецца актыўная пазнавальная дзейнасць вучняў. Як вынік – 80% тых, хто аддаў перавагу фізіка-матэматычнаму напрамку і большасць вучняў філалагічнага паступаюць у ВНУ на факультэты згодна з профілем навучання. Вынікі ЦТ у 2018 годзе паказалі, што сярэдні бал па профільных прадметах вышэйшы за сярэднеабласныя і сярэднерэспубліканскія. Вучаніца 11 класа пасля вывучэння матэматыкі на павышаным узроўні набрала на ЦТ 96 балаў, па фізіцы – 64. Максімальны бал па англійскай мове – 78, па рускай – 82.

Вікторыя БАРАНАВА,
настаўніца Брагінскай СШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *