Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты завяршаецца ў Беларусі

Выбары-2019

Акруговыя выбарчыя камісіі 17 кастрычніка завяршаюць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка пасля рэгістрацыі прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Як праінфармавалі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, усе кандыдаты па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, а таксама па горадзе Мінску атрымаюць магчымасць выступіць на тэлеканале «Беларусь 3», а па Мінскай вобласці — на СТБ.

Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па ТБ і радыё пачнуцца 21 кастрычніка і пройдуць у рабочыя дні па 6 лістапада. Працягласць кожнага абмежавана пяццю хвілінамі. Па тэлебачанні яны будуць трансліравацца ў вячэрні прайм-тайм — з 19.00 да 20.40.

«Выключэнне — 22 і 29 кастрычніка, калі эфірны час прадастаўляецца з 19.00 да 19.30, з улікам сеткі вяшчання тэлеканала «Беларусь 3», — удакладнілі ў прэс-службе медыяхолдынга.

Тут нагадалі, што эфір усім удзельнікам палітычнай гонкі прадастаўляецца бясплатна і падкрэслілі, што выкарыстанне ў выступленнях аўдыя- і відэаматэрыялаў не дапускаецца.

Радыёвыступленні можна будзе паслухаць з 7.00 да 8.00. Эфірны час кандыдатам, якія будуць балаціравацца па Мінску, выдзеліць «Радыё-Мінск», па Мінскай вобласці — радыёстанцыя «Мінская хваля». Тым, хто будзе вылучацца па іншых абласцях, час прадаставяць адпаведныя абласныя тэлерадыёкампаніі.

Для тэледэбатаў эфірны час рэзервуецца з разліку не больш за пяць хвілін аднаму кандыдату. Парадак арганізацыі і правядзення дэбатаў, даты іх правядзення і вядучага вызначаюць тэлерадыёкампаніі.

Сваю перадвыбарную праграму прэтэндэнты на месцы ў парламенце маюць права апублікаваць або ў адной з рэспубліканскіх газет («Звязда»,» Рэспубліка»), або ў адпаведнай абласной газеце, або ў раённых, гарадскіх газетах, якія выдаюцца на тэрыторыі іх акругі. Тэкст кандыдаты павінны прадставіць у СМІ не пазней за 27 кастрычніка.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі — на 7 лістапада.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *