Сёння ў Брагіне з’явілася алея ў гонар маці

Главное Год малой родины Грамадства

14 кастрычніка брагінчане прынялі ўдзел у закладцы алеі ў гонар маці. Яна з’явілася ў другім мікрараёне райцэнтра ў дзень, калі мы адзначалі самыя светлыя і добрыя святы – Дзень маці і Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Алея стане сімвалічным знакам павагі і любові да ўсіх матуль.

Як паведаміў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Данііл Сіманенка, новую алею ўпрыгожылі дзесяць шаравідных вербаў і столькі ж клёнаў.

Да работ па пасадцы дрэў далучыліся ўдзельнікі раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, актывісты ГА “БРСМ”, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і інш.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *