У Беларусі зарэгістравана 558 кандыдатаў у дэпутаты

Выбары-2019

У Беларусі зарэгістравана 558 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Аб гэтым паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Сярэдні конкурс сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты складае 5 чалавек на месца. У Палату прадстаўнікоў 110 дэпутатаў выбіраецца па мажарытарнай сістэме.

Як паведамлялася, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання вылучаліся 703 чалавекі.

У Мінску 17-18 кастрычніка праходзіць міжнародная канферэнцыя «Інстытут выбараў як механізм легітымацыі публічнай улады». У ёй прымаюць удзел эксперты выбарчага права. Напярэдадні на мерапрыемстве абмяркоўваліся пытанні канстытуцыйнага будаўніцтва, назірання за выбарчымі кампаніямі. Эксперты вывучылі таксама міжнародны вопыт у частцы легітымацыі публічнай улады ў працэсе выбараў, рэферэндумаў. Сённяшняе пленарнае пасяджэнне прысвечана выбарам у беларускі парламент, выбарчаму заканадаўству і практыцы электаральных кампаній у краіне.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Выканкам СНД, Міжпарламенцкая асамблея краін СНД, Цэнтрвыбаркам Беларусі.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі — на 7 лістапада.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *