У рамках акцыі “Чысты лес” брагінчане выйшлі на пасадку сосен

Главное Год малой родины Грамадства

У ліку добраахвотнікаў – прадстаўнікі працоўных калектываў і дэпутацкага корпуса раёна, актывісты прафсаюзнага руху і ГА “БРСМ”. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок таксама не засталіся ў баку ад агульнай справы. Кіравалі работамі прадстаўнікі ДЛГУ “Камарынскі лясгас”.

Мэта акцыі “Чысты лес”– не толькі прыбраць смецце ў зялёным масіве і пасадзіць дрэвы, але і прыцягнуць увагу грамадскасці да культуры паводзін у лесе, заклікаць людзей адносіцца да яго беражліва. Сёлета акцыя прымеркавана да Года малой радзімы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *