З акцэнтам на прафілактыку: бяспека – справа кожнага

Служба МЧС информирует Школа бяспекі

На Брагіншчыне поўным ходам ідзе пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку – разам”.

Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях разам з прадстаўнікамі іншых структур наведваюць дамы і кватэры, у якіх пражываюць адзінокія грамадзяне, інваліды і сем’і з дзецьмі. Заходзяць і да асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Гаспадары атрымліваюць рэкамендацыі, як ухіліць тыя ці іншыя недахопы, што ўплываюць на ўзровень пажарнай бяспекі. Асаблівая ўвага звяртаецца на стан пячнога ацяплення і наяўнасць пажарных апавяшчальнікаў.

Нагадваюць выратавальнікі аб жыццёва важных правілах і падчас сустрэч з працоўнымі калектывамі. Праводзіцца маніторынг супрацьпажарнага водазабеспячэння.

Прафілактычная работа ў рамках акцыі прадоўжыцца да першага лістапада.

Падрыхтавала Валянціна БЕЛЬЧАНКА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *