23 лістапада – дзень вызвалення Брагінскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Главное

Паважаныя жыхары раёна!

 Прыміце  сардэчныя віншаванні з 76-й гадавінай вызвалення 

Брагіншчыны  ад  нямецка-фашысцкіх  захопнікаў!

Дзень 23 лістапада 1943 года распачаў новы этап у гісторыі брагінскага краю. Права на свабоду было заваявана ў самай жорсткай вайне і аплачана мільёнамі жыццяў. Подзвіг герояў бессмяротны, і бязмежная наша ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія падаравалі нам магчымасць мірна жыць на вольнай зямлі.

Гэты дзень – сімвал адзінства, пераемнасці пакаленняў і павагі да традыцый мінулага. Ён нагадвае, што ад кожнага з нас залежаць поспехі і дасягненні, якія прымнажаюць моц і славу роднай зямлі. Толькі разам мы зможам захаваць у нашым грамадстве мір і згоду.

Са святам вас, паважаныя землякі! Шчасця вам, новых поспехаў і дасягненняў. Няхай у кожным доме пануюць спакой, дабрыня і ўзаемаразуменне.

 Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *