7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

Главное Грамадства

Паважаныя жыхары Брагіншчыны!

Шчыра віншуем вас з агульнарэспубліканскім святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Гэтая дата – сімвал пераўтварэння жыцця, памяць аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, шанаванне мужнасці тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў і будаваў светлую будучыню. Уплыў падзей кастрычніка 1917-га на ход развіцця цывілізацыі немагчыма пераацаніць.

Аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, сёння наша краіна ўпэўнена рухаецца наперад. Развіваецца эканоміка, умацоўваюцца абараназдольнасць дзяржавы і сацыяльна-палітычная стабі-льнасць грамадства, расце міжнародны аўтарытэт краіны. Усё гэта – вынік правільнага стратэгічнага курсу, які паслядоўна рэалізуецца ў сучасных умовах.

Мы павінны памятаць сваю гісторыю, шанаваць і берагчы ўсё лепшае, што было створана папярэднімі пакаленнямі, і на гэтай аснове развіваць Беларусь.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех у працы на карысць Айчыны!

 

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *