Ад урачыстых мерапрыемстваў да сельгасработ – кола пытанняў шырокае

Официально

Апаратную нараду ў панядзелак старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан пачаў з абмеркавання пытання падрыхтоўкі да ВЫБАРАЎ у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Тое, што ўчасткі, камісіі павінны быць стопрацэнтна гатовы прыняць выбаршчыкаў, нават не разглядаецца – гэта само сабой зразумела. Удакладняліся апошнія, як кажуць, штрыхі: праца буфетаў, канцэртныя праграмы, дзейнасць валанцёраў БРСМ. “Усё неабходна арганізаваць бездакорна”, – даручыў старшыня райвыканкама.

Прафесійнае свята работнікаў СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ не павінна застацца па-за ўвагай, – адзначыў кіраўнік раённай вертыкалі. Урачыстыя мерапрыемствы патрэбна правесці ў кожным ААТ. І падагульняючым святам аграрнага года стануць раённыя “Дажынкі”, якія намечаны на 23 лістапада і падрыхтоўка да якіх павінна ісці поўным ходам.

Аб выніках работы МАБІЛЬ-НАЙ ГРУПЫ праінфармаваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец. Яна наведала ААТ “Брагінскі”. Выяўленыя тут недахопы аператыўна ўхіляюцца.

ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ па-ранейшаму актуальнае. У першую чаргу гэта датычыць культуры земляробства і прывядзення ў належны стан палеткаў вакол райцэнтра. “Землі зарастаюць пустазеллем. Між іншым у адказных службаў ёсць паўнамоцтвы, каб уздзейнічаць на гаспадароў. Калі не ўспрымаюць прапановы навесці парадак, неабходна прымяняць штрафныя санкцыі”, – даручыў старшыня райвыканкама.

Па інфармацыі начальніка РАНС Віктара Марчанкі, узмоцнена работа наглядальных камісій. Яны паўторна абследуюць домаўладанні з пячным ацяпленнем грамадзян, якія ўваходзяць у так званую групу рызыкі. Не дапусціць пажараў і, самае галоўнае, гібелі людзей на іх – задача нумар адзін.

Мікалай Якунін, выконваючы абавязкі начальніка РАУС, паведаміў: за тыдзень узбуджаны тры крымінальныя справы. Падставай для гэтага стала ўхіленне ад уплаты аліментаў і два крадзяжы (веласіпеда і грашовых сродкаў з банкаўскай карты). Складзены чатырнаццаць адміністрацыйных пратаколаў, тры з якіх – за з’яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах. Дзяржаўнай аўтаінспекцыяй выяўлены 39 парушальнікаў правілаў дарожнага руху, сярод якіх чатыры пешаходы і два веласіпедысты. Затрыманы пьяны вадзіцель за рулём.

Аляксандр Кохан акцэнтаваў увагу на СЕЛЬГАСРАБОТАХ. Аграрыям неабходна праводзіць вапнаванне глебы і ўнясенне мінеральных угнаенняў, арга-нікі, уздым зябліва. Выкарыстанне і захаванасць кармоў павінны быць на асабістым кантролі кіраўнікоў ААТ. Як, вядома, і вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі, выплата заработнай платы. Больш дэталёва гэтыя накірункі разглядаюцца на асобнай нарадзе.

Аб рабоце са ЗВАРОТАМІ ГРАМАДЗЯН праінфармавала загадчыца сектара Ніна Кавалёк. Многія з іх датычаць работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якасці дарог.

На апаратнай нарадзе разгледжаны таксама пытанні будаўніцтва, работы сельвыкан-камаў па навядзенні парадку, падрыхтоўкі да раённых “Дажынак”.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Пакінуць адказ