Актывісты раённай арганізацыі ГА “БРСМ” растлумачылі брагінчанам, чаму важна і патрэбна ісці на выбары

Выбары-2019 Грамадства

Падчас акцыі “Мы ідзём” маладыя людзі нагадалі прахожым аб іх выбарчым праве і даце правядзення выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

– Лічу, што ўдзел у выбарах – абавязак кожнага грамадзяніна, – гаворыць в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Дар’я Сніцарэнка. – І ў першую чаргу да гэтай палітычнай падзеі мы хочам прыцягнуць увагу моладзі, бо менавіта ад маладога пакалення залежыць будучыня краіны. Абыякавасці ў гэтай справе быць не павінна.

Актывісты БРСМ не толькі растлумачылі брагінчанам значнасць кожнага голаса і як сёння важна праяўляць сваю грамадзянскую пазіцыю, але і цікавіліся, якім, на іх погляд,  павінен быць дэпутат. Практычна ўсе рэспандэнты сышліся ў адзіным: ён павінен быць адказным і сумленным чалавекам, заўсёды адстойваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў.

Усе, з кім пагутарылі актывісты саюза моладзі, атрымалі каляндарыкі з датай выбараў у Палату прадстаўнікоў. Нагадаем, што яны пройдуць 17 лістапада.

Будзь у курсе!

Парламент нашай краіны называецца Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца органам прадстаўнічай і заканадаўчай улады. Складаецца з дзвюх палат: Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. Выбіраецца тэрмінам на чатыры гады.

Палата прадстаўнікоў – гэта 110 дэпутатаў, якіх выбірае народ. Асноўная іх праца заключаецца ў разглядзе праектаў законаў і іх прыняцці.

Савет Рэспублікі – рэгіянальны прадстаўнічы орган, які складаецца з 64 членаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *