Брагінчане прымаюць удзел у датэрміновым галасаванні

Выбары-2019 Главное

Той, хто ў нядзелю, 17 лістапада, па нейкіх прычынах не зможа прыйсці на выбарчы ўчастак, мае права прагаласаваць загадзя ў любы дзень на гэтым тыдні.

Людзі, зацікаўленыя ў стабільнасці і дабрабыце сваёй краіны, не могуць быць абыякавымі да такой важнай палітычнай падзеі, як выбары ў парламент. Так лічыць і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Васяновіч, якая прагаласавала адна з першых.

– Прагаласавала датэрмінова, бо у сувязі з загружанасцю на працы не ведаю, ці давядзецца пабываць на выбарчым участку ў нядзелю, – гаворыць Галіна Анатольеўна. – Цяпер я магу спакойна займацца паўсядзённымі справамі, бо аддала свой голас за дастойнага кандыдата. Гэта чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, граматны, дзелавіты. Упэўнена, што зрабіла правільны выбар.

Нагадаем, што выбарчыя ўчасткі для тых, хто жадае аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу датэрмінова, будуць працаваць з аўторка па суботу (уключна) з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *