III раённы чэмпіянат па геаграфіі “Беларусь – краіна маёй будучыні!”, прысвечаны Году малой радзімы, прайшоў у Хракавіцкай СШ

Год малой родины Грамадства

У спаборніцтве, у аснове якога ляжыць папулярная тэлегульня “Брэйн-рынг”, удзел прынялі восем каманд. Гэта вучні 6–9 класаў устаноў адукацыі раёна.

– Мэта чэмпіянату – рэалізацыя інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу навучэнцаў, выхаванне ў іх пачуццяў адказнасці, гонару і любові да сваёй малой радзімы, – расказвае метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Ірына КОЗЫРАВА.

Згодна з жараб’ёўкай, удзельнікі падзяліліся на тры групы. Ім было прапанавана адказаць на пяць пытанняў у кожнай гульні. Каманда, якая набрала большую колькасць балаў у адборачным этапе, выйшла ў фінал.

Па словах Ірыны Леанідаўны, добрыя веды па гісторыі і геаграфіі раёна паказалі ўсе вучні. Лідараў ад іншых каманд аддзялялі літаральна 1–2 ачкі. У фінале, падчас якога ішла барацьба за прызавыя месцы, школьнікі працавалі з контурнымі картамі Гомельскай вобласці.

У выніку на восеньскіх гульнях раённага чэмпіянату па геаграфіі “Беларусь – краіна маёй будучыні!” перамогу святкавала каманда Хракавіцкай сярэдняй школы (трэнер – Юлія Малочка). Другое месца занялі вучні Буркоўскай СШ (трэнер – Яўгенія Зіновенка), трэцяе – Малейкаўскай СШ (трэнер – Наталля Шульга).

Гаспадары конкурсу – адміністрацыя, педагагічныя работнікі і вучні Хракавіцкай сярэдняй школы – віталі ўсіх удзельнікаў чэмпіянату: ва ўрачыстай атмасферы прайшло адкрыццё і закрыццё інтэлектуальнага спаборніцтва, у фае была абсталявана фотазона. Але самае галоўнае, што адзначае Ірына Леанідаўна, гэта пазітыўны настрой дзяцей, іх цікавасць да прадмета і радасць перамогі.

Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *