У час асенніх канікул школьнікі наведалі пажарныя аварыйна-выратавальныя часці Брагіна і Камарына

Грамадства Школа бяспекі

У час асенніх канікул школьнікі наведалі пажарныя аварыйна-выратавальныя часці Брагіна і Камарына.
– Дзеці не ўпершыню прыйшлі да нас, каб прадэманстраваць свае веды ў галіне бяспекі. Хтосьці ўжо паспеў засумаваць па баявым адзенні выратавальніка, а хтосьці зноў захацеў адчуць сябе вадзіцелем пажарнай машыны, – паведаміў інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Брагінскага РАНС Ілля ШАЛЫГІН.

Такія сустрэчы, па яго словах, дапамагаюць выхоўваць у дзяцей культуру бяспечнай жыццядзейнасці, фарміраваць разуменне, да чаго могуць прывесці бяздумныя паводзіны, свавольства з агнём. І, вядома ж, бліжэй знаёміць падрастаючае пакаленне з прафесіяй выратавальніка. Дзеці з карысцю праводзяць вольны час і вяртаюцца дамоў са станоўчымі эмоцыямі і добрым настроем.

Падрыхтавала Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *