Выкараняць недахопы і рухацца наперад

Официально

Адбыліся ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. На пачатку апаратнай нарады старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан прааналізаваў праведзеную ў раёне работу і недахопы, якія патрэбна ўхіліць, каб не дапускаць падчас наступных кампаній. Нават нязначныя, на першы погляд, дробязі могуць сапсаваць настрой і выклікаць адмоўныя рэакцыі. Недзе патрэбна працягваць работы па добраўпарадкаванні, недзе неабходна падрамантаваць, аднавіць памяшканні. Шмат чаго залежыць і ад камісій. Стварэнне ўтульнасці і цёплай атмасферы на ўчастках – гэта ўжо іх клопат. Аднак у цэлым работы зроблена шмат, выбары прайшлі належным чынам і прадэманстравалі высокі давер да ўлады. Старшыня райвыканкама шчыра падзякаваў усім, хто быў задзейнічаны ў працэсе, і выказаў спадзяванне, што наступныя кампаніі пройдуць не горш.

Кіраўнік раённай вертыкалі выказаў шэраг заўваг у адрас тых арганізацый і прадпрыемстваў, якія не ў поўнай меры займаюцца НАВЯДЗЕННЕМ ПАРАДКУ. “Гэты накірунак работы датычыць усіх. Мы добра ведаем арыенціры: усе тэрыторыі населеных пунктаў павінны быць размеркаваны паміж арганізацыямі, у тым ліку і на сяле. Адзін аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва або сельскі Савет з такімі аб’ёмамі, вядома, не справіцца. Гэтыя структуры павінны выступаць каардынатарамі і бачыць усе недахопы, не заплюшчваць вочы”, – падкрэсліў кіраўнік раённай вертыкалі. У нас жа часам звычайны малюнак, калі пустазелле на метр ад дарогі скошана, а далей – зараснікі. Аляксандр Кохан пакрытыкаваў стан тэрыторый і дзіцячай пляцоўкі па вуліцы Чалідзе. “Калі ўстаноўлены агароджы – не значыць, што за імі не патрэбна наводзіць парадак, і гэта датычыць не толькі адзначанай вуліцы”, – канстатаваў ён.

Больш актыўна патрэбна ўжываць АДМІНІСТРАЦЫЙ-НУЮ ПРАКТЫКУ. Аб тым, што робіцца ў гэтым накірунку праінфармавала галоўны юрыстконсульт райвыканкама Таццяна Краўчанка. Старшыня райвыканкама адзначыў: работа адказных структур, сельвыканкамаў недастатковая. Між тым яна можа быць даволі дзейснай. Гэта дапамога і ў навядзенні парадку, і ў выхаванні гора-гаспадароў.
МАБІЛЬНАЯ ГРУПА наведала аб’екты КЖУП “Брагінскае”. Тут, як кажуць, шавец без ботаў, – адзначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец. “Няўжо так цяжка арганізаваць суботнік і навесці парадак? У арганізацыі значны штат упраўленцаў, і каб увесь апарат выйшаў у выхадны ці адзіны санітарны дзень на ўласныя тэрыторыі, сітуацыю можна было б карэнным чынам змяніць”, – канстатаваў кіраўнік раённай вертыкалі. Дырэктар КЖУП “Брагінскае” Аляксандр Атрошчанка запэўніў, што ўсё будзе зроблена.

В.а. начальніка РАУС Мікалай Якунін праінфармаваў: за тыдзень узбуджаны пяць крыміналь-ных спраў. Па дзве – па фактах крадзяжоў і ўхілення ад выплаты аліментаў, адна датычыць нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Дзякуючы сумесным з пагранічнай службай дзеянням папярэджаны перавоз праз дзяржаўную мяжу грамадзянінам Украіны боепрыпасаў (патронаў). Акрамя таго, зафіксаваны 32 парушэнні правілаў дарожнага руху, два з якіх – веласіпедыстамі і чатыры – пешаходамі.

Аб пытаннях ПАГРАНІЧНАЙ БЯСПЕКІ праінфармаваў нача-льнік заставы “Камарын” Антон Самалюк. Ён адзначыў, што прыкмет парушэнняў дзяржаўнай мяжы не выяўлена. На тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыя-цыйна-экалагічнага запаведніка прадухілена спроба парушэння пагранічнага рэжыму: пяць жыхароў Гомеля ў пагоні за рагамі дзікіх жывёл парушылі закон і былі выкрыты пагранічнікамі.
Як падводзяцца ВЫНІКІ Ў ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ, праінфа-рмавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянціна Дзегцярэнка. Па яе словах, у ААТ сітуацыя розная. Валянціна Рыгораўна канстатавала: у некаторых гаспадарках работа арганізавана неналежным чынам. Спецыялістаў на фермах тут не бачаць, вынікі не тое што кожны месяц – нават у канцы квартала не падводзяцца. Нейкіх куткоў ці інфармацыі эканамічнай або заатэхнічнай службы, прафсаюзаў жывёлаводы ў вочы не бачылі. Між іншым у працаўнікоў шмат пытанняў. Асаблівую заклапочанасць выклі-кае нізкая заработная плата на фермах ААТ “Малажынскі”. Старшыня райвыканкама паставіў перад эканамічнай службай упраў-лення сельскай гаспадаркі і харчавання разабрацца ў пытанні і праінфармаваць аб выніках, а прафсаюзнаму камітэту – працягваць работу ў гэтым накірунку, сістэматызаваць яе.

На апаратнай нарадзе разгледжаны таксама пытанні выканання Дэкрэта №18, работы са зваротамі грамадзян, правя-дзення раённага свята “Дажынкі–2019”, пажарнай бяспекі, выканання графіка павышэння заработнай платы, работы ПМС.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *