Зацікаўлены ў празрыстым выбарчым працэсе

Важное Грамадства

Аб ролі рэгіянальных СМІ ў фарміраванні грамадскага меркавання падчас выбарчай кампаніі гаварылі на форуме ФПБ, які прайшоў 28 кастрычніка ў штаб-кватэры Нацыянальнага прафцэнтра пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі.

Асаблівая ўвага падчас сустрэчы была ўдзелена ўзаемадзеянню рэдакцый з кандыдатамі ў дэпутаты і прававым аспектам асвятлення выбарчага працэсу. Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі заклікаў СМІ быць максімальна аб’ектыўнымі, дакладнымі ў пытаннях выканання заканадаўства і, самае галоўнае – забяспечыць роўныя ўмовы для ўсіх кандыдатаў. Адна з самых важных думак, якую, па меркаванні замміністра, журналістам неабходна данесці да лю-дзей: прыйсці на выбары і прагаласаваць павінен кожны.

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прымае ўдзел ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі: ад накіравання сваіх прадстаўнікоў у склад камісій да падтрымкі кандыдатаў з ліку прафсаюзнага актыву, таму зацікаўлена ў тым, каб працэс быў адкрыты. На гэта звярнуў увагу старшыня ФПБ Міхаіл Орда.

У склад тэрытарыяльных і акружных выбарчых камісій увайшлі 283 прадстаўнікі ФПБ, участковых – 8985. А гэта значыць, што прадстаўніцтва прафсаюзаў у іх у параўнанні з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі і палітычнымі партыямі з’яўляецца найбольшым. Ужо зарэгістравана каля 1000 назіральнікаў ад ФПБ. У дэпутаты балатуюцца дзесяць кіраўнікоў прафсаюзных арганізацый рознага ўзроўню.

Між тым на форуме абмеркавана была не толькі тэма выбараў, але і іншыя пытанні. Іх прысутныя змаглі задаць намесніку міністра інфармацыі Паўлу Лёгкаму і старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Міхаілу Ордзе падчас прэс-канференцыі. Цікавай і змястоўнай была размова таксама з начальнікам упраўлення інфармацыйных камунікацый галоўнага ўпраўлення інфармацыйна-аналітычнай работы ФПБ Вольгай Зуёнак і дырэктарам па развіцці “Яндэкса” ў Беларусі Яўгенам Лашкевічам.

Завяршылася сустрэча цырымоніяй узнагароджвання пераможцаў рэспуб-ліканскага конкурсу на лепшы матэрыял пра штурмавік “Іл-2”, які па ініцыятыве ФПБ быў усталяваны на пляцоўцы каля Кургана Славы.

Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *