2019: даты, падзеі, поспехі

Важное Грамадства

У КРАІНЕ

З 21 па 27 студзеня ў Мінску на “Мінск-Арэне” праходзіў чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні.

1 студзеня – 100-годдзе з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

5 студзеня – 100 год органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, 7 студзеня – 100 год фінансавай сістэме Рэспублікі Беларусь.

100-гадовы юбілей адзначылі Міністэрства сельскай гаспадаркі, органы юстыцыі.

15 сакавіка Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь споўнілася 25 гадоў.

II Еўрапейскія гульні прайшлі ў Мінску з 21 па 30 чэрвеня.

3 ліпеня Беларусь адзначыла 75-годдзе з дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Перапіс насельніцтва прайшоў з 4 па 30 кастрычніка.

17 лістапада адбыліся выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У РАЁНЕ

  • За высокія паказчыкі, дасягнутыя ў 2018 годзе, наш раён прызнаны пераможцам рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання і ўзнагароджаны пераходным вымпелам і грашовай прэміяй.
  • 1 верасня Брагіншчына адзначыла 95-годдзе.
  • Другі год запар наш раён – лідар у намінацыі “Лепшы раён Гомельскай вобласці для бізнесу Беларусі”.
  • Згодна з пастановай Савета Міністраў РБ дыплом “Ганаровы прадпрымальнік” атрымала прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Фарвардэр”, якое зарэгістравана і ажыццяўляе дзейнасць на тэрыторыі Брагіншчыны.
  • Раённы Савет дэпутатаў прыняў рашэнне ўнесці прапанову ў Гомельскі абласны Савет дэпутатаў аб змяненні граніц раёна.
  • У Камарынскіх яслях-садзе ў студзені адкрыўся басейн, які быў пабудаваны ў 1991-м годзе, аднак не эксплуатаваўся. На рэканструкцыю і абсталяванне было выкарыстана каля 400 тысяч рублёў. У Камарыне з’явіліся два прыпынкі, устаноўлены павільёны, дзіцячая гульнявая пляцоўка, усталявана стэла ў гонар пераможцаў бітвы за Днепр.
  • Дзесяцігоддзе з дня заснавання адзначыла аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН.
  • XV Міжнародны лёгкаатлетычны прабег “Брагінская дзясятка” сабраў каля 350 аматараў спорту з Беларусі, Расіі, Германіі, Украіны і Казахстана.
  • 1 мая ў Брагіне адкрыта раённая Дошка Гонару.
  • Наваселле адсвяткавалі выхаванцы і супрацоўнікі дзіцячага сацыяльнага прытулку, Брагінскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.
  • 20 жніўня жыхары атрымалі ключы ад кватэр у новым пяціпавярховым доме па вуліцы Гагарына, 42Г. У 30-ці з 40 кватэр жывуць мнагадзетныя сем’і.
  • У чэрвені ў Брагіне адкрыўся магазін “Санта”.
  • 24 чэрвеня ў Камарыне стартаваў беларускі этап міжнароднага аўтапрабега, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі і 74-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
  • Юныя футбалісты раёна сталі прызёрамі рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
  • У Брагіне з’явілася алея ў гонар маці.
  • У Малажыне здадзена ў эксплуатацыю станцыя абезжалезвання, на будаўніцтва якой зрасходавана 140 тысяч рублёў.
  • Экспазіцыя “Дняпроўскі музейны кластэр”, падрыхтаваная супрацоўнікамі Брагінскага гістарычнага музея з карціннай галерэяй сумесна з калегамі з суседніх раёнаў, прызнана лепшай на конкурсе прафесійнага майстэрства.

Падрыхтавала Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *