25 снежня — Нараджэнне Хрыстова

Грамадства

Паважаныя брагінчане, вернікі,
якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня!

Прыміце шчырыя віншаванні з гэтым светлым святам!

Вялікая ўрачыстасць святой ночы аб’ядноўвае людзей вакол высакародных мэт. Bіфлеемская зорка асвятляе шлях да міласэрнасцi і дабрыні, любовi i надзei.

Нараджэнне Хрыстова – сямейнае свята, якое сустракаюць сярод родных i блiзкix. Беражлівае захоўванне яго традыцый працягвае сувязь пакаленняў. Гэтыя светлыя дні напаўняюць нас чыстымi думкамi i натхняюць на добрыя ўчынкі, дораць цяпло i радасць, асвятляюць верай i ўмацоўваюць духоўныя i маральныя асновы.

Няхай чароўнае зорнае святло ніколі не згасне ў чалавечых сэрцах!

Няхай добрыя справы і чыстыя намеры, з якімі мы сустракаем свята, дадуць сілы для новых спраў на карысць роднай Брагіншчыны.

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *