“Белдзяржстрах”: надзейна, зручна, выгадна

Главное Грамадства

Жыццё сучаснага чалавека – калейдаскоп падзей, чаргаванне светлых і цёмных палос. Не выключана, што нават зараз хтосьці атрымаў нейкую траўму, страціў маёмасць у выніку непагадзі ці супрацьпраўных дзеянняў, камусьці не пашанцавала ў дарозе, у час адпачынку… Прыродныя стыхіі, жыццёвыя трагедыі і непрыемнасці атакуюць раптоўна. Але кожны спадзяецца, што з ім нічога дрэннага не здарыцца. І добра, калі ў дом не пастукаецца бяда, ніхто не дасць падножку. А калі нечаканы ўдар лёсу?… Рэцэптаў фінансавай бяспекі шмат, і адзін з самых даступных, простых і танных – страхаванне. Хочаш набыць спакой і разлічваць на дапамогу ў непрадказальнай сітуацыі – давер уласны дабрабыт рэспубліканскаму прадпрыемству “Белдзяржстрах”.

І сапраўды, высокі рэйтынг, трывалы страхавы партфель, мэтанакіраваная дзейнасць па ўдасканаленні і пашырэнні паслуг – усё сведчыць аб стабільнай рабоце гэтай кампаніі. Вось ужо больш за 90 гадоў яна прымае самы непасрэдны ўдзел у лёсе мільёнаў жыхароў краіны, апраўдваючы выбраны дэвіз “Учора, сёння, заўтра мы з вамі!”. А яе асноўныя задачы на Брагіншчыне выконваюць супрацоўнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Лоеўскім раёне.

Сёння, дарэчы, прадпрыемства прапаноўвае сваім кліентам звыш 80 відаў паслуг, і яму давяраюць фінансавую абарону практычна ўсе юрыдычныя асобы, больш чым палова насельніцтва нашага раёна. У выйгрышы, вядома, пры форс-мажорнай сітуацыі застаюцца тыя, хто заключыў дагаворы на добраахвотнай аснове – гэта гарантуе стопрацэнтную кампенсацыю страт. Як, напрыклад, адчувалася ў выплатах грамадзянам, што пацярпелі ад разгулу моцнага ветру ў першы дзень ліпеня. Агульная грашовая сума за пашкоджаныя пабудовы склала 11 867 рублёў – па дапамогу звярнуўся 51 чалавек.

Як сведчаць лічбы, найбольш запатрабаванымі ў мясцовых жыхароў з’яўляюцца добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хвароб (з пачатку года заключана 3150 дагавораў), а таксама фінансавая абарона хатняй маёмасці (1437). Больш актыўна сталі карыстацца страхавымі полісамі і пры адпачынку за мяжой – гэта гарантуе медыцынскую дапамогу пры нечаканай хваробе ці няшчасным выпадку. А з бягучага года ў такіх падарожнікаў яшчэ з’явілася магчымасць выбіраць розныя варыянты засцярогі ад пэўнай рызыкі – прадугледжана добраахвотнае страхаванне турыстаў (комплекснае).

Зразумела, што менавіта ўладальнікі страхавых полісаў з’яўляюцца фундаментам разві-цця кампаніі. Таму тут застаюцца шчыра ўдзячнымі пастаянным кліентам за давер. У ліку такіх сярод юрыдычных асоб – адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Брагінаграсэрвіс”, “Камарынскі”, “Імя Жукава”, “Малажынскі”, “Чамярыскі”, прыватнае ўнітарнае прадпрыемства “Фарвардэр”.

А дапамагаюць усім жадаючым набыць спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні два вядучыя спецыялісты і дзевяць страхавых агентаў, якія працуюць на тэрыторыі нашага раёна. Няпростая задача ў кожнага з іх: данесці да людзей сутнасць фінансавай абароны, растлумачыць усе яе тонкасці і нюансы, пераканаць, што страхаванне – гэта не толькі надзейна і зручна, але і выгадна. Дзеля гэтага патрэбна правесці не адну гутарку, адмераць не адзін дзясятак кіламетраў дарог, пастукацца не ў адны дзверы… Таму камфортна адчуваць сябе ў гэтай прафесіі можа толькі чалавек камунікабельны, ініцыятыўны і мэтанакіраваны, упэўнены ў сваіх сілах. І, вядома ж, з пазітыўным поглядам на свет. Да ліку такіх, найбольш вопытных, адказных, працалюбівых, можна па праву аднесці страхавых агентаў Людмілу Груду, Алу Мельнічэнку, Таццяну Катлабай. Але шчырай падзякі за работу, уважлівыя адносіны да людзей, зацікаўлены падыход да справы заслугоўвае кожны, хто заўтра сустракае сваё прафесійнае свята.

Няхай у вашым жыцці, паважаныя, будзе пабольш шчаслі-вых і радасных момантаў, карысных і важных сустрэч, а працы спадарожнічае поспех, у адносінах з кліентамі назіраюцца ра-зуменне і давер. Моцнага ўсім здароўя, дабрабыту і толькі бадзёрага настрою!

Валянціна БЕЛЬЧАНКА
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *