Чалавек і яго справа: Ганну Ламаку з ААТ “Імя Жукава” адзначылі за сумленную працу

Важное Год малой родины Нашы праекты: імёны малой радзімы Сельское хозяйство

У ліку тых, каго на раённым свяце “Дажынкі-2019” дырэктар сумеснага адкрытага акцыянернага таварыства “Белсыр” Таццяна Канаш адзначыла за сумленную працу, была і Ганна Ламака з ААТ “Імя Жукава”.

Па словах старшыні прафкама гаспадаркі Галіны Прахарэнкі, на Мікуліцкай ферме, дзе Ганна Анатольеўна працуе аператарам машыннага даення, яна лічыцца адной з лепшых. І справа не толькі ў высокіх паказчыках, якіх дасягае кожны месяц і атрымлівае за гэта прэміі, але і ў яе адносінах да вытворчасці. Каб заваяваць аўтарытэт у людзей, недастакова быць прафесіяналам у сваёй справе, бо яны цэняць іншае: чалавечнасць, жаданне дапамагчы, зразумець і падтрымаць. Менавіта гэтымі якасцямі валодае Ганна Анатольеўна.

З вытворчым падраздзяленнем Ганна Анатольеўна звязана даўно. Былі, праўда, невялікія перапынкі ў рабоце, але ж асноўнае месца ў яе працоўнай біяграфіі займае Мікуліцкая МТФ. Тут у яе ёсць аўтарытэт, да прапаноў і заўваг прыслухоўваюцца і спецыялісты, і педагогі. Жыве Ганна Ламака не толькі інтарэсамі гаспадаркі. Вырасціла дзвюх дачок, зараз дапамагае выхоўваць унукаў. Для жанчыны гэта не менш важна, чым самасцвердзіцца ў прафесіі.

Ніна СІНІЛАВА
Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *