Дзед Мароз і Снягурачка павіншавалі з Новым годам пажылых людзей

Грамадства

Напярэдадні навагодніх свят пастаяльцаў аддзялення кругласутачнага знаходжання пажылых людзей і інвалідаў з віншаваннямі наведалі дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сяргей Пархамец, старшыня раённай арганізацыі Беларускага аб’яднання ветэранаў Любоў Дзяркач, першы сакратар РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Дар’я Сніцарэнка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянціна Дзегцярэнка.

Людзі сталага ўзросту таксама пачулі шмат добрых слоў ад актывістаў ГА “БРСМ” і Дзеда Мароза і Снягурачкі (іх ролі выканалі работнікі Камарынскага культурна-спартыўнага цэнтра).

Салодкія падарункі падрыхтавалі раённыя арганізацыі РГА “Белая Русь” і Беларускага аб’яднання ветэранаў, райкам прафсаюза работнікаў АПК, індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Лявіцкі.

 

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *