Навіны Брагіншчыны кароткім радком

Важное Грамадства

Вытворчасць малака не знізілі


Падвядзенне вынікаў работы жывё-лагадоўчай галіны за адзінаццаць месяцаў адбылося на базе ААТ “Брагінскі”. На МТФ у Рудні Жураўлёвай сканцэнтравана пагалоўе нецеляў, іх раздой вядзецца згодна з тэхналогіяй. У Вуглах утрымліваецца маладняк груп дарошчвання. З рацыёнам кармлення, умовамі ўтрымання цялят пазнаёмілі галоўны заатэхнік гаспадаркі Алена Федарэнка і дырэктар сельгаспрадпрыемства Анатоль Хадасок. 

Па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу Уладзіміра Сніцарэнкі, валавая вытворчасць малака склала па раёне 101,5%. Найбольшы прырост прадукцыі забяспечылі працаўнікі ферм ААТ “Пераможнік”, “Чамярыскі”, “Брагінскі”, “Імя Жукава” і “Малажынскі”. У разліку на карову надоена па 4191 кілаграму, а ў “Камарынскім” – па 5155, “Чамярыскім” – па 4964 (плюс 241 кг да ўзроўню 2018-га), “Пераможніку” – па 4580 (плюс 355 кг).

Падводзячы вынікі семінара, старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан асаблівую ўвагу заатэхнікаў і ветурачоў, кіраўнікоў гаспадарак звярнуў на рацыянальнае выкарыстанне кармоў.

Чорныя супраць белых

На днях у Брагіне адбылося раённае спаборніцтва па шашках з удзелам вучняў 2005 года нараджэння і маладзей. Свае сілы ў ім паспрабавалі прадстаўнікі 10 сярэдніх школ.

Пераможцай сярод дзяўчынак стала вучаніца Мікуліцкай СШ Крысціна Ганчар, другое месца заняла Уладзіслава Купрыенка з Камарынскай СШ, трэцяе – Вераніка Дзешча з Іялчанскай. Сярод хлопчыкаў у лідарах – Артур Здор (Мікуліцкая СШ), сярэбраным прызёрам стаў Аляксандр Ножка (Іялчанская СШ), бронзавым – Дзмітрый Быліцкі (Малейкаўская СШ) .

Пры падвядзенні вынікаў агульнакаманднага першынства месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – Іялчанская школа, другое – Мікуліцкая, трэцяе – Вуглоўская.

Узбуджаны дзве крымінальныя справы

З 2 па 12 снежня ў аператыўна-дзяжурную часць Брагінскага РАУС паступіла 31 паведамленне. Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны дзве крымінальныя справы. Адна з іх датычыцца крадзяжу грошай з карт-рахунку жыхара Брагіна праз увядзенне ў камп’ютарную сістэму лжывай інфармацыі. Другая – за хуліганства: у жылым доме па вуліцы Гагарына райцэнтра разбілі шкло ў дзвярах (асоба злачынцы выяўлена, справа раскрыта).

У сферы АПК за гэты перыяд зафіксавана адно правапарушэнне: з зернесклада ААТ “Імя Жукава” ў вёсцы Буркі мясцовыя жыхары спрабавалі скрасці муку.

Па лініі Дзяржаўтаінспекцыі да адказнасці прыцягнуты 41 чалавек. Затрыманы адзін вадзіцель, які кіраваў аўтамабілем у нецвярозым стане.

Пачаты адміністрацыйны працэс у адносінах да жыхара вёскі Хракавічы, у якога супрацоўнікі міліцыі знайшлі самагонны апарат.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *