Паважаныя работнікі і ветэраны страхавой службы Брагіншчыны! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём страхавых работнікаў

Грамадства

Паважаныя работнікі і ветэраны страхавой службы Брагіншчыны!
Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём страхавых работнікаў. Вы выконваеце важную ролю ў жыцці грамадства – надзейна забяспечваеце абарону маёмасных інтарэсаў грамадзян і арганізацый раёна, аказваеце своечасовую дапамогу пры непрадказальных здарэннях. Вашы веды, вопыт, камунікабельнасць і высокі прафесіяналізм – тое, што дазваляе вам з годнасцю выконваць ускладзеныя на вас абавязкі. Упэўнены, што і далей ваша выніковая праца будзе садзейнічаць паспяховаму вырашэнню сацыяльна-эканамічных задач дзеля дабрабыту нашага краю і краіны ў цэлым.
Жадаем вам моцнага здароўя, фінансавай стабільнасці, далейшага росквіту і новых поспехаў у развіцці страхавой справы. Шчасця, міру, узаемаразумення і дабра!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *