Паважаныя жыхары Брагінскага раёна, дарагія землякі! Прыміце шчырыя віншаванні з Новым годам!

Главное Грамадства

Паважаныя жыхары Брагінскага раёна, дарагія землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Новым годам!

Заканчваецца яшчэ адзін год. Працуючы старанна і добрасумленна, жыхары раёна пражылі яго дастойна. Сёння кожны з нас падводзіць вынікі і ацэньвае дасягнутае, акрэслівае планы на будучыню. Дзякуем кожнаму з вас за самааддачу і адданасць справе.

Надыходзіць пара цудоўных, па-сапраўднаму чароўных, кранальных і душэўных навагодніх святаў. Жадаем вам правесці гэтыя дні з самымі блізкімі людзьмі і атрымаць асалоду ад чароўнай атмасферы.

Новы год – новыя выклікі. Задач яшчэ шмат, але яны не стануць перашкодай для нас, калі мы будзем планамерна павялічваць колькасць вырашаных праблем. І відавочна, што толькі пры актыўнай працы ў згуртаванай камандзе можна працягваць развіццё, павялічваць яго тэмпы, і ўдасканальваць падыходы ў працы на карысць роднай Брагіншчыны.

Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі і здзяйснення ўсіх задум і планаў. Няхай у 2020 годзе любоў блізкіх людзей сагравае вас у будні і святы, дорыць пачуццё ўпэўненасці ў сваіх сілах і выдатны настрой!

 

Аляксандр КОХАН,
старшыня райвыканкама

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *