Прадстаўнікі раённай улады завіталі з навагоднімі віншаваннямі да дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці

Главное

У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Васяновіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валянціна Яшчанка сёння завіталі ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Вядома, з віншаваннямі і падарункамі.

Выхаванцы і супрацоўнікі ўстановы падрыхтавалі для гасцей святочную канцэртную праграму: танцавалі, спявалі, расказвалі вершы.

Новагодняе мерапрыемства прынесла радасць не толькі хлопчыкам і дзяўчынкам, але і іх мамам, для якіх шчырыя ўсмешкі дзяцей – заўсёды велізарнае шчасце і маленькая перамога.

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 

 



Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *