Расплацілася чужымі грашыма

Территория закона

Як паведамілі ў Брагінскім РАУС, з 9 па 15 снежня ў аператыўна-дзяжурную службу паступіла 30 паведамленняў, узбуджаны две крымінальныя справы. Жыхарка Брагіна звярнулася з заявай, што грашыма з яе банкаўскай карткі, якая знікла пры невядомых абставінах, расплаціліся ў адным з магазінаў раёна. Як высветлілася, злачынства здзейсніла калега жанчыны.

Жыхар вёскі Кавалі з мэтай крадзяжу пракраўся ў дом аднавяскоўца, вырваўшы прабой уваходных дзвярэй.

10 снежня ў рамках мерапрыемстваў па спыненні нелегальнага звароту прадукцыі, якая ўтрымлівае спірт, выяўлены факт продажу ў гандлёвай кропцы чатырох бутэлек піва, на якія скончыўся тэрмін прыдатнасці. У гэты ж дзень знойдзена 20 літраў вадкасці з характэрным пахам самагоннай брагі ў жыхара вёскі Кірава. Праводзяцца праверкі.

З 9 па 15 снежня супрацоўнікамі міліцыі складзена 14 адміністрацыйных пратаколаў. Па лініі ДАІ да адказнасці прыцягнуты 49 чалавек, два з іх – за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *