Брагінскі раён наведаў начальнік упраўлення ДАІ ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Андрэй Гаркуша

Грамадства Территория закона Школа бяспекі

На мінулым тыдні наш раён наведаў начальнік упраўлення ДАІ ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Андрэй Гаркуша. Ён сустрэўся з калектывам ААТ “Брагінаграсэрвіс”, каб пагутарыць аб бяспецы дарожнага руху і адказаць на пытанні работнікаў прадпрыемства.

Найперш Андрэй Мікалаевіч звярнуў увагу на рост дарожна-транспартных здарэнняў па віне вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення. Нецвярозы чалавек вельмі небяспечны на дарозе, і гэта пацвярджае сумная статыстыка ДТЗ. Начальнік абласной Дзяржаўтаінспекцыі заклікаў брагінчан не быць абыякавымі, не заставацца ў баку, калі яны бачаць, што за руль садзіцца нехта на падпітку. Паведаміўшы аб сітуацыі ў ДАІ, можна выратаваць не адно жыццё.

Па словах Андрэя Гаркушы, сёлета павялічылася і колькасць наездаў на пешаходаў, у тым ліку і на “зебры”. Часта ахвярамі становяцца маладыя людзі, якія пераходзяць вуліцу ў капюшоне, што закрывае ім агляд, слухаюць гучную музыку ў навушніках ці адцягваюць сваю ўвагу на смартфон. Дарэчы, зараз разглядаюцца дапаўненні ў правілы дарожнага руху, паводле якіх пешаходам плануецца забараніць карыстацца гаджэтамі пры перасячэнні праезнай часткі.

Выказванне аб тым, што пешаход заўсёды мае рацыю, нам даводзіцца чуць часта, але ж не трэба пры гэтым забываць і аб бяспецы. Вядома, калі чалавек нечакана з’явіцца на дарозе, вадзіцель не зможа тут жа спыніць аўтамабіль, тым больш зімой. Аб гэтым патрэбна памятаць. Між тым здараецца, што і некаторыя вадзіцелі, парушаючы правілы, не прапускаюць пешаходаў.

Начальнік ДАІ вобласці таксама парэка-мендаваў не эканоміць на зімовых шынах, нагадаў аб правілах перавозкі дзяцей і адказаў на шматлікія пытанні брагінчан.

Вольга ПАЛЯШЧУК
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *