Раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь–2020” прайшоў у Брагіне

Грамадства

У ім прынялі ўдзел прадстаўніцы Хойніцкага, Лоеўскага і Брагінскага раёнаў.

Пераможцай стала брагінчанка Анастасія Гаюн, зубны фельчар УЗ “Брагінская ЦРБ”, якая выступала пад №1. Віншуем! Другое і трэцяе месцы занялі канкурсанткі з Хойнік Кіра Чарненка (выступала пад №5) і Дар’я Дашук (№4). Дзяўчаты прымуць удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Міс Беларусь–2020”.

Для ўдзельніц і гледачоў музычныя нумары дарылі Ігар Сініла, Яўген Корхаў, Вячаслаў Гаршкоў і харэаграфічны калектыў Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў.

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *